Top.Mail.Ru

У Кітаі прадаставілі падатковыя льготы на 424 мільярды юаняў

На падтрымку інавацый і вытворчага сектара.



Агульны аб’ём зніжэння падаткаў і збораў, а таксама вяртання падатковых плацяжоў, накіраваных на падтрымку навукова-тэхналагічных інавацый і вытворчага сектара Кітая, у першым квартале перавысіў 424 млрд. юаняў. Аб гэтым паведамілі ў Галоўным дзяржаўным падатковым упраўленні КНР, перадае «Сіньхуа».

Як адзначылі ў ведамстве, даныя па рахунках-фактурах падатку на дабаўленую вартасць сведчаць, што структурныя меры па зніжэнні падаткаў і збораў паскараюць інавацыйны імпульс у краіне і садзейнічаюць высакаякаснаму развіццю апрацоўчай прамысловасці.

Сёлета за першыя чатыры месяцы выручка ад продажаў у высокатэхналагічных галінах Кітая ўзрасла на 13,9 працэнта ў гадавым вылічэнні, тады як у сферы паслуг па камерцыялізацыі навукова-тэхналагічных дасягненняў прырост склаў 33,6 працэнта. Ключавыя галіны лічбавай эканомікі таксама захавалі стабільны рост на ўзроўні 9,7 працэнта. Вытворчы сектар таксама дэманструе ўпэўненыя паказчыкі — двухзначны рост даходаў назіраўся як у вытворчасці лічбавых прадуктаў, так і ў высокатэхналагічнай вытворчасці.

Падатковыя органы прадоўжаць забяспечваць аператыўнае і адраснае давядзенне мер палітыкі да прадпрыемстваў на аснове даных, каб садзейнічаць развіццю прадукцыйных сіл новай якасці і высакаякаснаму росту вытворчага сектара Кітая, падкрэслілі ў Галоўным дзяржаўным падатковым упраўленні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю