Top.Mail.Ru

У Кітаі прадставілі незвычайны міні-канструктар музея з экспанатамі

Музей правінцыі Шаньсі (Паўночны Кітай) прэзентаваў зборную мадэль свайго будынка з мініяцюрнымі копіямі экспанатаў. Яе можна сабраць сваімі рукамі, выкарыстоўваць для ўпрыгожвання інтэр’еру ці калекцыянаваць. Распрацоўка мадэлі заняла больш за год, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дэталі злучаюцца з дапамогай выступаў і пазоў — па прынцыпе, характэрным для традыцыйнай кітайскай архітэктуры. Будынак паказаны ў разрэзе, дзякуючы чаму можна ўбачыць выставачныя залы. У цэнтры знаходзіцца копія бронзавай пасудзіны ў форме птушкі — аднаго з галоўных экспанатаў музея. На даху намалявана сава ў традыцыйным тэатральным касцюме з барабанам. Яе вобраз створаны па матывах іншай бронзавай пасудзіны з музейнай калекцыі і дапоўнены элементамі мясцовага тэатральнага мастацтва.

Гэты мініяцюрны музей можна забраць дадому. Збіраючы мадэль, можна бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнай архітэктурай і старажытнымі артэфактамі, ператварыўшы вывучэнне гісторыі ў захапляльны творчы занятак.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю