У Шанхаі прадстаўлена першая ў Кітаі адкрытая платформа арэнды робатаў BotShare. Платформа ўжо ахоплівае каля 50 ключавых гарадоў Кітая і супрацоўнічае больш як з 600 сэрвіснымі кампаніямі, прапаноўваючы ў арэнду робатаў розных брэндаў і мадэляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кошт арэнды вар’іруецца ад 200 юаняў да больш як 10 тыс. юаняў.
Як паведамілі ў кампаніі ў галіне робататэхнікі AgiBot, сэрвіс плануецца пашырыць больш як на 200 гарадоў па ўсёй краіне. Платформа арыентавана на спрашчэнне доступу да робататэхнікі для масавага карыстальніка і прапануе гнуткую мадэль арэнды з магчымасцю афармлення заказаў праз мабільныя дадаткі і анлайн-крамы.
Асобная ўвага надаецца індывідуальным функцыям робатаў: для гэтага платформа аб’ядноўвае больш за тысячу распрацоўшчыкаў і аўтараў, якія займаюцца стварэннем кантэнту і інтэграцыяй набораў навыкаў.