Top.Mail.Ru

У Кітаі пры ўзрыве на вугальнай шахце загінулі больш за 80 чалавек

У правінцыі Шаньсі ў Кітаі пры ўзрыве газу на вугальнай шахце загінулі 82 чалавекі, паведамляе БелТА.


Як удакладняе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, яшчэ дзевяць чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.

Паводле даных агенцтва, інцыдэнт здарыўся 22 мая.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін даў распараджэнне прыкласці ўсе намаганні для выратавання і лячэння пацярпелых, а таксама прыняць рашучыя меры для прадухілення такіх сур’ёзных аварый у будучым.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю