RoboFalcon2.0 імітуе рух крылаў.
Каманда кітайскіх спецыялістаў распрацавала робата, здольнага аўтаномна ўзлятаць быццам птушка, передае «Сіньхуа».
Новы робат, які атрымаў назву RoboFalcon2.0, імітуе рух крылаў птушак і кажаноў, дасягаючы кіраванага палёту за кошт новага рэканфігуруемага механізму. Спецыялісты з Паўночна-Заходняга політэхнічнага ўніверсітэта стварылі канічны паваротны механізм, які спалучае ў сабе рух «узмах-размах-складванне» на працягу аднаго цыкла ўзмахаў крыламі, імітуючы кінематыку павольнага палёту пазваночных.
Па выніках даследавання, палёты ў рэальных умовах пацвердзілі здольнасць RoboFalcon2.0 да самастойнага ўзлёту. Гэты інавацыйны крок можа натхніць распрацоўшчыкаў на стварэнне манеўраных транспартных сродкаў у птушыным стылі з выкарыстаннем прынцыпаў палёту, аналагічных прынцыпам кіравання пазваночнымі. Гэта дасць магчымасць стварыць больш біяміметычныя канструкцыі робатаў, якія ўзмахваюць крыламі.
У практыцы такія птушкападобныя робаты змогуць паднімацца амаль бясшумна, манеўраваць у турбулентнасці і заставацца незаўважнымі для назіральнікаў. Гэта спатрэбіцца і ў экалогіі — напрыклад, для вывучэння птушак без іх палохання, — і ў абаронных праектах, дзе патрэбныя цішыня і манеўранасць.
«Мы паказалі, што можна дабіцца самастойнага ўзлёту, выкарыстоўваючы тую ж біямеханіку, што і сапраўдныя птушкі», — адзначаюць аўтары праекта.