Новая масавая літаратура і мастацтва, якія характарызуюцца шырокім удзелам грамадскасці ў эпоху інтэрнэту і штучнага інтэлекту (ШІ), дапамагаюць Кітаю больш якасна ажыццяўляць самавыяўленне і ўносіць уклад у фарміраванне больш справядлівага глабальнага культурнага парадку. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Дзяржаўнага аналітычнага цэнтра «Сіньхуа».
У дакладзе пад назвай «Росквіт і сусветны ўплыў новай масавай літаратуры і мастацтва» адзначаецца, што новая масавая літаратура і мастацтва ўяўляюць сабой «цалкам новую комплексную літаратурна-мастацкую экасістэму, якая ўзнікла ў сферы літаратуры і мастацтва пад уздзеяннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахоплівае інтэрнэт, вялікія даныя і ШІ».
Гэта экасістэма характарызуецца шырокім удзелам грамадскасці ў стварэнні, распаўсюджванні і сумесным выкарыстанні кантэнту, а таксама адлюстроўвае спадзяванні народа і тэмы эпохі. «Будучы ўкаранёнай у паўсядзённым жыцці, яна адпавядае эстэтычным патрэбам людзей і ва ўсё большай ступені дэманструе кітайскую спецыфіку, стыль і самабытнасць у глабальных культурных абменах», — адзначаецца ў дакладзе.
Падкрэсліваецца, што ў эпоху, калі працэсы глабалізацыі і лічбавізацыі ўсё шчыльней пераплятаюцца, новая масавая літаратура і мастацтва з дапамогай разнастайных наратываў спрыяюць пераходу вобраза Кітая ад «навязанага звонку» да «самавыяўлення».
Як адзначаецца ў дакладзе, яны звяртаюцца да ўсходняй мудрасці, прапаноўваючы каштоўнасныя арыенціры для вырашэння агульных праблем чалавецтва, садзейнічаюць пераадоленню празмернай канцэнтрацыі глабальнай культурнай індустрыі праз адкрытасць і ўзаемадзеянне, а таксама фарміраванню больш справядлівага глабальнага культурнага парадку за кошт тэхналагічнага развіцця.
Мікалай ЛІТВІНАЎ