Top.Mail.Ru

У Кітаі сфарміравана сістэма рэгулявання інтэлектуальных падключаных аўтамабіляў

Як паведаміў прадстаўнік Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Го Шоуган, у Кітаі ў цэлым сфарміравана сістэма рэгулявання інтэлектуальных падключаных аўтамабіляў, якая адпавядае цяперашняму ўзроўню развіцця галіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



У Кітаі апублікавана 90 стандартаў, якія датычацца інтэлектуальных падключаных аўтамабіляў, і зацверджаны планы па распрацоўцы яшчэ 62 норм. Шэраг абавязковых нацыянальных стандартаў устанаўлівае адзіныя базавыя патрабаванні да бяспекі такой прадукцыі.

У сферы выпрабаванняў і дэманстрацыйнага прымянення ў Кітаі створаны 17 выпрабавальна-дэманстрацыйных зон дзяржаўнага ўзроўню. Адначасова вядзецца рэалізацыя 20 пілотных праектаў па інтэграцыі аўтамабіляў, дарожнай інфраструктуры і воблачных платформ у гарадах. Да гэтага часу ў краіне выдадзена больш за 20 тысяч дазволаў на правядзенне выпрабаванняў, для тэсціравання адкрыта 57 тысяч кіламетраў дарог, а сумарны прабег аўтамабіляў у ходзе выпрабаванняў перавысіў 220 мільёнаў кіламетраў.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю