Top.Mail.Ru

У Кітаі стэндап-шоу становяцца новым пунктам росту індустрыі забаў

Стэндап-камедыя ў Кітаі перажывае бум: сёлета за першае паўгоддзе касавыя зборы выраслі амаль на 135 %, а колькасць выступленняў павялічылася больш як на 54 %. Новы фармат забаў прыцягвае маладую аўдыторыю і становіцца драйверам культурнага турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



«Пасля напружанай працы гадзіна смеху ў тэатры — гэта для мяне найлепшы спосаб зняць стрэс», — расказвае жыхарка Пекіна Чэнь Яа. Сёння яе любімы адпачынак — наведванне стэндап-выступленняў у невялікіх тэатрах.

Паводле справаздачы кітайскага медыяхолдынга Hujing Digital Media & Entertainment Group, падчас 8-дзённых святочных канікулаў з нагоды Дня ўтварэння КНР і свята Сярэдзіны восені касавыя зборы тэатральных паказаў, уключаючы стэндап і драматычныя спектаклі, выраслі на 16,8 % у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

За апошнія гады стэндап-камедыя ператварылася ў папулярную форму масавай культуры, спрыяючы росквіту рынку жывых выступленняў і даючы новыя магчымасці для культурнага спажывання.

Па звестках платформы Dengta Data, у першай палове 2025 года колькасць стэндап-выступленняў вырасла на 54,1 %, а касавыя зборы павялічыліся на 134,9 %. Стэндап стаў другой па велічыні катэгорыяй тэатральных паказаў.

Стэндап-шоу карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод маладой аўдыторыі. Гледачы малодшыя за 30 гадоў набываюць больш за 52 % усіх білетаў. Адметна, што 74,6 % наведвальнікаў прыходзяць на выступленні ў адзіночку, што значна перавышае сярэдні паказчык па індустрыі.

Навуковы супрацоўнік Акадэміі кітайскай культуры Сунь Цзяшань адзначыў, што стэндап рэзаніруе з маладой аўдыторыяй, паколькі закранае рэальныя сітуацыі, з якімі сутыкаецца сучасная моладзь. Гнуткі фармат выступленняў, прыдатная працягласць і даступныя цэны адпавядаюць спажывецкім магчымасцям маладога пакалення.

Стэндап-шоу распаўсюдзіліся з мегаполісаў у іншыя рэгіёны, стаўшы новым пунктам росту для мясцовага турызму. У тэатры «Сяома» ў горадзе Чанша (правінцыя Хунань, Цэнтральны Кітай) прагляд стэндапа з мясцовым каларытам стаў абавязковым пунктам праграмы для многіх маладых турыстаў.

«Мы развіваем рэгіянальны стэндап, выхоўваючы артыстаў з характэрнымі рысамі культуры Хунань», — кажа кіраўнік тэатра Лі Вэйшэн. Тэатр праводзіць каля 500 прадстаўленняў у год, стымулюючы развіццё рэстаранаў і магазінаў у раёне.

Аналагічныя тэндэнцыі назіраюцца ў гарадах Гуян (правінцыя Гуйчжоу) і Чэнду (правінцыя Сычуань) на паўднёвым захадзе Кітая, дзе з’яўляюцца новыя стэндап-клубы з самабытным мясцовым стылем, што спрыяе фарміраванню пазітыўнага цыкла развіцця індустрыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю