Top.Mail.Ru

У Кітаі створана звыш 1,1 мільёна новых прадпрыемстваў у галінах і індустрыях будучыні

У Кітаі назіраецца імклівы рост колькасці прадпрыемстваў у 8 галінах, якія нараджаюцца, і 9 індустрыях будучыні: у мінулым годзе ў гэтых сектарах было створана больш за 1,13 млн новых кампаній, што на 9,9 працэнта больш у гадавым вылічэнні. Пра гэта сведчаць даныя Дзяржаўнага ўпраўлення па рэгуляванні рынку КНР, перадае «Сіньхуа».


Па тэмпах росту лідзіравалі такія перадавыя галіны, як чалавекападобныя робаты, грамадзянская авіяцыя і генератыўны штучны інтэлект. Паводле даных упраўлення па рэгуляванні рынку, у мінулым годзе ў Кітаі было зарэгістравана амаль 25,7 млн новых суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку 9,5 млн прадпрыемстваў і каля 16,2 млн індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сектары, звязаныя са спажываннем, таксама прадэманстравалі ўражальныя вынікі. У 2025 годзе колькасць прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю інтэлектуальнага спажывецкага абсталявання, дасягнула прыкладна 78 тысяч, з іх каля 5 тыс. новых. У 2025-м у сектары культурнага турызму з’явілася 3,3 млн новых прадпрыемстваў, што на 12,2 працэнта больш, чым у 2024 годзе. У той час як у сектарах, звязаных з «сярэбранай эканомікай», было створана каля 68 тысяч новых прадпрыемстваў, што на 17,1 працэнта больш у гадавым вылічэнні.

Органы рэгулявання рынку прадоўжаць удасканальваць механізмы доступу на рынкі і выхаду з іх, садзейнічаць стварэнню справядлівага канкурэнтнага асяроддзя і аптымізаваць дзяржаўныя паслугі для прадпрымальніцтва, тым самым яшчэ больш стымулюючы жыццяздольнасць усіх тыпаў суб’ектаў гаспадарання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю