У КНР эвакуіраваны 54 тыс. жыхароў горада Хэнчжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна ў сувязі з моцнымі паводкамі. Аб гэтым паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая (CCTV).
Па стане на аўторак у горадзе Хэнчжоу таксама не менш як 4 чалавекі загінулі, яшчэ 8 лічацца зніклымі без вестак. У зоне бедства аказаліся каля 85 тыс. жыхароў.
Як інфармуе CCTV, раніцай 7 ліпеня ў горадзе Лунань як мінімум 16 чалавек аказаліся пад заваламі ў выніку сходу апоўзня. Была разгорнута маштабная пошукава-выратавальная аперацыя.
Таксама адзначаецца, што пасля навальніцы і штармавога ветру ў кітайскай правінцыі Хубэй загінулі 11 чалавек, яшчэ 300 пацярпелі, адзін чалавек знік без вестак.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін распарадзіўся ўзмацніць меры па процідзеянні стыхійным бедствам у шэрагу рэгіёнаў краіны і прыкласці ўсе намаганні для правядзення выратавальных аперацый, аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым і эвакуацыі насельніцтва з небяспечных раёнаў.