Top.Mail.Ru

У Кітаі з-за сыходжання апоўзня зніклі без вестак 558 чалавек

Сама меней 558 чалавек зніклі без вестак у час сыходжання апоўзня ў Кітаі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Сярод зніклых 260 іншаземцаў. Згодна з данымі агенцтва Сіньхуа, загінулі тры чалавекі.

Маштабнае сыходжанне апоўзня адбылося 26 жніўня ў раёне КПП на мяжы Кітая і Непала. Прычынай стала сыходжанне снежна-каменнай лавіны ў гарах Тыбета. У рэках Бхотэ-Кошы і Трысулі рэзка падняўся ўзровень вады. У Непале магутная паводка забрала жыцці больш як 160 чалавек.

Паводле даных Нацыянальнага ўпраўлення па зніжэнні рызык і ўстараненні наступстваў бедстваў Непала, у краіне на гэты момант зніклымі без вестак лічацца 826 чалавек. Каля 116 чалавек эвакуіраваны з зоны паводкі з дапамогай верталётаў раніцай 27 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю