Top.Mail.Ru

У Кітаі запускаюць маштабнае будаўніцтва прадпрыемстваў з нулявым узроўнем выкідаў вугляроду

Як паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, у краіне плануецца стварэнне прадпрыемстваў нацыянальнага ўзроўню з нулявым узроўнем выкідаў вугляроду (у тым ліку аб’ектаў вылічальнай інфраструктуры), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Стварэнне такіх прадпрыемстваў прадугледжвае скарачэнне вугляродных выкідаў за кошт тэхналагічных інавацый, структурнай мадэрнізацыі і ўдасканалення сістэмы кіравання. Асноўная мэта — забяспечыць паслядоўнае зніжэнне выкідаў вуглякіслага газу і паступова дасягнуць вугляроднай нейтральнасці.

У пералік прадпрыемстваў з нулявым узроўнем выкідаў вугляроду будуць уключацца вытворчыя прадпрыемствы і вылічальныя цэнтры, якія маюць неабходную базу для рэалізацыі праекта, дакладна сфармуляваныя мэты і план рэалізацыі, а таксама абавязаліся завяршыць будаўніцтва ва ўстаноўленыя тэрміны. Прадугледжваецца, што яны стануць узорнымі пляцоўкамі для ўкаранення адпаведных тэхналогій і практык.

Дакумент вызначае тры ключавыя паказчыкі: аб’ём выкідаў вугляроду на адзінку спажыванай энергіі, долю энергіі з невыкапнёвых крыніц у агульным энергаспажыванні і долю электраэнергіі з невыкапнёвых крыніц, пацверджаную сістэмай адсочвання паходжання. Прадпрыемствы, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў адпаведную дзяржпраграму, павінны адпавядаць базавым патрабаванням па гэтых паказчыках і абавязацца дасягнуць устаноўленых мэтавых значэнняў на працягу перыяду рэалізацыі праекта.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю