У Цындаа (правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай) запушчаны першы ў свеце цягнік метро, вагоны ў якім зроблены з вугляроднага валакна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэты праект стаў вынікам сумеснай працы метрапалітэна Цындаа і вытворцы рухомага складу CRRC Qingdao Sifang. Яго запуск адкрывае новыя перспектывы ў вобласці камерцыйнага выкарыстання кампазітных матэрыялаў на аснове вугляроднага валакна ў якасці асноўных апорных канструкцый для цягнікоў метро ў Кітаі і ва ўсім свеце.
Дзякуючы выкарыстанню вугляроднага валакна, вагу цягніка ўдалося зменшыць на 11 працэнтаў, а энергаспажыванне пры эксплуатацыі — на 7 працэнтаў. Гэта дазваляе зрабіць цягнікі метро ў Кітаі лягчэйшымі і больш экалагічнымі.