У Кітаі колькасць людзей, якія зарэгістраваліся ў якасці добраахвотных донараў органаў, дасягнула больш за 7,33 млн чалавек. Аб гэтым паведамілі ў Кітайскім адміністрацыйным цэнтры донарства органаў, перадае «Сіньхуа».
Па ўсёй краіне было зафіксавана больш за 65 тысяч выпадкаў пасмяротнага донарства органаў, больш як 69 тыс. выпадкаў пасмяротнага донарства ўсяго цела і праведзены аперацыі па перасадцы больш як 120 тыс. донарскіх рагавіц.
Аперацыі па трансплантацыі выратавалі жыцці больш за 200 тысяч чалавек, якія пакутавалі ад адмовы органаў, а таксама дапамаглі вярнуць зрок больш за 100 тысячам чалавек з афтальмалагічнымі захворваннямі.
У гонар донараў органаў па ўсім Кітаі было створана больш за 380 мемарыяльных аб’ектаў. У 2010 годзе ў КНР запусцілі пілотныя праграмы пасмяротнага донарства органаў, а ў 2013 годзе іх распаўсюдзілі па ўсёй краіне.