Top.Mail.Ru

У Кітаі заснавана Міжнародная арганізацыя шоўку

Днямі была афіцыйна заснавана Міжнародная арганізацыя шоўку са штаб-кватэрай у Кітаі, перадае «Сіньхуа».


Гэта арганізацыя, створаная па ініцыятыве КНР, стала першай міжнароднай навукова-тэхнічнай арганізацыяй у тэкстыльным сектары. Яе мэта заключаецца ва ўмацаванні супрацоўніцтва ў сусветнай шаўковай прамысловасці.

На дадзены момант у арганізацыю ўваходзяць больш за 100 карпаратыўных членаў з больш за 20 краін і рэгіёнаў, якія з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі і спажыўцамі шоўку ў свеце.

Арганізацыя будзе функцыянаваць як глабальная платформа для дыялогу, сумеснага выкарыстання рэсурсаў і інтэграванага развіцця. Праект накіраваны на паглыбленне глабальнага супрацоўніцтва ў шаўковай прамысловасці, а таксама на падтрымку шаўкаводства і шаўкаткацтва ў краінах, якія развіваюцца.

Вытворчасць шоўку з’яўляецца для Кітая культурна і эканамічна значнай галіной. Краіна ўваходзіць у лік найбуйнейшых сусветных вытворцаў і экспарцёраў як шоўку-сырцу, так і гатовых шаўковых вырабаў.

У верасні 2026 года Кітай выпусціў першую нацыянальную дырэктыву па стымуляванні высакаякаснага развіцця традыцыйных класічных галін, уключаючы шаўковую вытворчасць, каб павысіць іх міжнародную значнасць і заняць больш высокія пазіцыі ў глабальных ланцужках стварэння кошту.

Першая выстава традыцыйных класічных галін адкрылася днямі ў горадзе Ханчжоў на ўсходзе Кітая. Яна прысвечана вытворчасці такой традыцыйнай для Кітая прадукцыі, як шоўк, чай, фарфор, кітайскія лекі, рамесныя вырабы. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю