Панды-двайняты Сяа Сяа і Лэй Лэй з такійскага заапарка Уэна будуць вернуты ў Кітай у канцы студзеня. Японскія заапаркі ўпершыню за паўстагоддзя застануцца без пандаў, перадае «Сіньхуа».
Паведамляецца, што афіцыйны тэрмін арэнды жывёл, устаноўлены пагадненнем паміж Токіа і Пекінам, завяршаецца ў лютым 2026 года. Панды-двайняты жылі ў заапарку Уэна з моманту свайго нараджэння.
Раней сёлета Японія вярнула ў Кітай чатыры панды з заапарка ў прэфектуры Вакаяма. Пасля гэтага адзінымі пандамі ў краіне сталі Сяа Сяа і Лэй Лэй.