Тэма чарговай сустрэчы — «Тэндэнцыі і выклікі — бізнес-клімат у эпоху магчымасцяў», паведамілі ў прэс-службе парка.
Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў бізнесу, стартапаў і экспертаў для абмеркавання ключавых трэндаў і выклікаў сучаснага дзелавога клімату. Прадстаўнікі дзелавых колаў разгледзелі міжнародныя тэндэнцыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і на Каўказе, разабралі практычныя кейсы трансфармацыі бізнесу і прааналізавалі змены ў падатковым і прававым асяроддзі.
У рамках практычнай сесіі ўдзельнікі абмеркавалі ролю стартапаў і механізмаў іх падтрымкі.