Мастацтва кіравання львамі-марыянеткамі з Хатуна — адна з самабытных форм традыцыйнага кітайскага танца льва і ўнікальнае народнае мастацтва ўсходняй часткі правінцыі Фуцзянь. У 2006 годзе яно было ўключана ў першы спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сёння ў раёне Цзяачэн горада Ніндэ гэта старажытная традыцыя перажывае адраджэнне. Мясцовыя ўлады рэалізуюць праграму «Ажыўленне нематэрыяльнай спадчыны», мадэрнізаваўшы спецыялізаваную залу для выступленняў ільвоў на нітках у пасёлку Хатун. Цяпер гэта пастаянна дзеючая пляцоўка для выставак, майстар-класаў і прадстаўленняў.
На сцэне «львы» выконваюць мудрагелістыя танцы, але галоўнае адбываецца за кулісамі. Больш за дзесяць артыстаў стаяць за 5–10 метраў за сцэнай і кіруюць ільвамі, не бачачы іх напрамую, з дапамогай вяровак, арыентуючыся толькі на рытм барабанаў і гонгаў і адточанае гадамі майстэрства.
Каркас ільва зроблены з бамбукавых прутоў, напоўнены бавоўнай і тканінай, а грыва — з афарбаванай пянькі. Дзякуючы ўдасканаленням майстроў мінулых пакаленняў, самыя цяжкія экземпляры важаць больш за 30 кілаграмаў, патрабуючы ад тых, хто імі кіруе, сілы ў паясніцы і руках. Артысты гадамі займаюцца баявымі майстэрствамі, спалучаючы сілу і спрыт, таму іх «ільвы» выглядаюць адначасова грознымі і грацыёзнымі.
Мікалай ЛІТВІНАЎ