У апошнія гады на шматлікіх станцыях метро і ў мікрараёнах кітайскіх гарадоў з’явіліся «мікрабібліятэкі» — разумныя кнігаматы і лічбавыя чытальныя залы, дзе дастаткова адсканаваць QR-код, каб прачытаць кнігу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэта дазваляе гараджанам ператвараць вольны час у каштоўныя хвіліны чытання. Падобныя «мікрабібліятэкі» — сетка чытацкіх сэрвісаў, перабудаваная пад сцэнарыи перамяшчэння гараджан: яны разнастайныя па форме і шырока распаўсюджаны.