У горадзе Чэнду (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай) на вуліцах з’явіліся новыя грамадскія прылады — каменныя слупкі з функцыяй бесправадной зарадкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У іх верхнюю частку ўбудавана спецыяльная панэль. Дастаткова пакласці смартфон, каб бясплатна зарадзіць яго. Прылады працуюць на бяспечным нізкім напружанні ў 12 вольт і абаронены ад дажджу і ветру, таму карыстацца імі можна ў любое надвор’е. Навінка ўжо прыцягнула ўвагу мясцовых жыхароў.