У кітайскім горадзе Цындаа на грузавым судне, якое рамантуецца, успыхнуў пажар, у выніку загінулі 20 чалавек, пяць пацярпелі і пяць прапалі без вестак.
Узгаранне адбылося каля 11.15 (па мясцовым часе) на дзяржаўнай верфі Бэйхай. Паводле інфармацыі партала, падчас трагедыі на борце знаходзіліся 42 чалавекі, 12 з іх былі паспяхова эвакуіраваныя.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў аб неабходнасці паскарэння пошукава-выратавальных работ па пошуку зніклых без вестак, належнага рэагавання на наступствы і аказання падтрымкі, а таксама аператыўнага расследавання прычын аварыі і прыцягнення вінаватых да адказнасці ў адпаведнасці з законам
Прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян даў указанне прыкласці ўсе намаганні для аказання дапамогі пацярпелым.