Top.Mail.Ru

У кітайскім горадзе Вуху працуе робат-рэгуліроўшчык

На вуліцах горада Вуху, што ў правінцыі Аньхой (Усходні Кітай), працуе робат-рэгуліроўшчык уласнай кітайскай распрацоўкі, які ўдзельнічае ў забеспячэнні дарожнага парадку і дзяжурстве на вуліцах горада, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Робат абсталяваны шасцю камерамі, што дазваляе яму аналізаваць дарожнае становішча, аўтаматычна абыходзіць перашкоды пры руху і перадаваць сабраныя даныя ў цэнтр кіравання. Зараз робат-рэгуліроўшчык удзельнічае ў асветніцкай рабоце па правілах дарожнага руху, дапамагае супрацоўнікам паліцыі на скрыжаваннях, а таксама выкарыстоўваецца для інтэлектуальнага распазнання і мяккага папярэджання парушэнняў, звязаных з небяспечнымі паводзінамі на дарозе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю