Комплексная сэрвісная платформа для індустрыі хамійскіх дынь, запушчаная ў горадзе Хамі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай), дазволіла істотна павялічыць даходы мясцовых фермераў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
Платформа, створаная ў 2022 годзе, дапамагла перайсці ад разрозненага вядзення гаспадаркі і стыхійнага збыту ўраджаю да цэнтралізаванага кіравання, тэхналагічнай падтрымкі і вытворчасці на аснове папярэдніх заказаў. Па даных за 2025 год, пад кіраваннем платформы знаходзіліся плантацыі агульнай плошчай больш за 4 тысяч му ( каля 266 га), а аб’ём вырабленай прадукцыі ў вартасным выражэнні перавысіў 180 млн юаняў.
Адзіная сэрвісная сістэма ахоплівае адразу некалькі ключавых напрамкаў. На ўнутраным рынку дзейнічае агульнанацыянальная гандлёвая пляцоўка, якая забяспечвае закупкі, анлайн-гандаль і кантроль якасці. Дзякуючы яе рабоце эфектыўнасць гандлёвых аперацый павысілася на 40%, а выдаткі знізіліся на 20%. Для развіцця гандлю з краінамі Цэнтральнай Азіі створана бартарная платформа з гадавым абаротам каля 800 млн юаняў. Фінансавую падтрымку забяспечвае спецыялізаваная платформа, якая прадстаўляе крэдыты пад залог складскіх распісак і заказаў, што дазволіла знізіць стаўкі на 2 працэнтныя пункты.
З моманту запуску праекта было створана звыш 2,1 тысячы працоўных месцаў, а даход фермераў у бліжэйшых валасцях у разліку на адзін му (0,07 га) вырас з 4 тысяч да 20 тысяч юаняў. Так, жыхар вёскі Хуншань воласці Наньху Бянь Баапін у 2025 годзе перадаў платформе ў арэнду ўвесь свой зямельны ўчастак плошчай 35 му (2,33 га), атрымаўшы 70 тысяч юаняў. Акрамя таго, ён уладкаваўся на працу на базу па вырошчванні дынь са штомесячным заробкам 7 тысяч юаняў і здае ў арэнду ўласную сельскагаспадарчую тэхніку. У выніку сукупны даход яго сям’і павялічыўся ўдвая.
Мікалай ЛІТВІНАЎ