У Нанкіне (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) вулічныя прыбіральшчыкі пачалі выкарыстоўваць спецыяльныя астуджальныя камізэлькі. У бакавыя часткі камізэлькі ўбудаваны два міні-вентылятары, якія падаюць паветра пад адзенне, ствараючы пастаянную цыркуляцыю. Гэта паскарае выпарэнне поту і эфектыўна змяншае тэмпературу цела, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Камізэлька мае тры рэжыму хуткасці вентылятара, а партатыўны акумулятар, размешчаны ў кішэні, забяспечвае да 3–4 гадзін бесперапыннай работы пасля поўнай зарадкі. 57-гадовы прыбіральшчык Чжу Вэньсянь з усмешкай расказвае: «Раней я літаральна абліваўся потам, а зараз стала нашмат халадней. За цэлы дзень амаль не прыйшлося карыстацца ручніком. Працаваць стала значна камфортней».
Маленькая камізэлька не толькі дорыць прахалоду, але і паказвае, як горад клапоціцца аб сваіх работніках на «перадавой». Сучасныя тэхналогіі палягчаюць цяжкую працу ў летнюю спякоту і робяць умовы працы больш камфортнымі.
Мікалай Літвінаў