У кітайскім Ціндаа адбылася чарговая сесія нарады міністраў арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), у якой прыняла ўдзел Беларуская чыгунка.
Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, у рамках мерапрыемства беларускі бок прапанаваў Польшчы разгледзець магчымасць аднаўлення пасажырскіх міжнародных і прыгранічных рэгіянальных зносін паміж краінамі з улікам высокай зацікаўленасці грамадзян.
На 52-й сесіі абмяркоўваліся прыярытэтныя кірункі работы: па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы і фарміраванні ўзгодненай транспартнай палітыкі ў сферы грузавых і пасажырскіх перавозак у міжнародных зносінах, павышэнні канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту ў еўраазіяцкіх зносінах, развіцці міжнародных транспартных калідораў.
Наступная сесія нарады міністраў АСЧ пройдзе ў чэрвені 2026-га ў Таджыкістане, дадалі ў БЧ.