У экатурыстычным раёне Саньцзянкоў горада Тунцзян, што ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), увагу турыстаў прыцягнула ледзяная сцяна з умарожанымі ў яе рыбамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На ёй прадстаўлена больш за 20 відаў рыб, якія жывуць у рэках Хэйлунцзян і Сунхуацзян (Амур і Сунгары). Ледзяная сцяна вышынёй 3 метры і шырынёй 8 метраў ствараецца і выстаўляецца тут кожную зіму.
Як паведамляецца, для прыцягнення турыстаў у зімовы сезон улады Тунцзяна ўпрыгожылі ўсе мясцовыя славутасці разнастайнымі скульптурамі з лёду і снегу, а таксама пабудавалі забаўляльныя аб’екты.
«Рыбная» ледзяная сцяна з’яўляецца майстэрскім спалучэннем традыцыйнай культуры рыбалоўства мясцовага народа хэчжэ (нанайцаў) і сучаснага мастацтва ледзяных скульптур.