Top.Mail.Ru

У кітайскім запаведніку наскальных малюнкаў знайшлі рэдкую выяву чатырохконнага возу

Супрацоўнікі Упраўлення па ахове наскальных малюнкаў гор Хэланьшань Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна выявілі ў запаведніку наскальных малюнкаў гор Хэланьшань рэдкую выяву чатырохконнага воза, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Малюнак высечаны на суцэльным камені. Выява выканана метадам дзяўблення. Паводле архіўных даных аб наскальных малюнках гары Хэланьнь, ва ўсім раёне выяўлена не больш за 20 малюнкаў конных вазоў, прычым на ўсіх раней знойдзеных малюнках прадстаўлены двухконныя вазы. 

Да гэтага часу наскальныя выявы чатырохконных вазоў былі выяўлены толькі ў Цэнтральнай Азіі, Манголіі, Паўднёвай Сібіры, а на тэрыторыі Кітая — у Сіньцзяне і Унутранай Манголіі.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю