Да рэканструкцыі ў будынку размяшчаўся корпус рэабілітацыі. Працавала дзіцячая рэанімацыя, але знаходзілася яна ў непрыстасаваных умовах, займала толькі палову паверха. Цяпер, калі гэта ўжо педыятрычны комплекс, пад дзіцячую рэанімацыю адведзены ўвесь паверх. «Гэта дазволіла павялічыць ложкавую магутнасць рэанімацыі і ўзяць на сябе 80-90 % усіх заўчасных родаў у Мінскай вобласці», — расказаў галоўны ўрач установы Пётр Масько.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, азнаёміўшыся з работай абноўленага корпуса адзначыў: «Днямі, разглядаючы дзяржаўную інвестыцыйную праграму, наш Прэзідэнт звярнуў увагу на аб’екты аховы здароўя і, у прыватнасці, рэканструкцыю нашага асноўнага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця». Установам, у якіх з’яўляюцца на свет маленькія беларусы — асаблівая ўвага дзяржавы. «Беларусь займае лідзіруючыя сусветныя пазіцыі па нізкім узроўні дзіцячай смяротнасці,— заўважыў Дмітрый Крутой. — Наш Прэзідэнт кожнае дзіця, кожны складаны выпадак з паталогіямі разглядае індывідуальна. Таму, вядома, ва ўрачоў падобных устаноў асаблівая адказнасць, у тым ліку перад лідарам краіны».
Па словах кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, увага да выходжвання неданошаных дзяцей, да праблем, звязаных з гэтай складанай тэмай, застанецца сярод сацыяльных прыярытэтаў. Дзмітрый Крутой дадаў, што апошнія пяць гадоў дзяржава істотным чынам перакроіла бюджэт і выдзеліла вялікія грошы на медыцыну: Яны ідуць на высокатэхналагічнае абсталяванне, рэканструкцыю і развіццё ФАПаў, перасоўных медыцынскіх цэнтраў, міжраённых клінік. Плюс рэканструкцыя, будаўніцтва класічных медыцынскіх устаноў і іх абсталяванне. «Людзі ўдзячныя, урачы ўдзячныя. І вядома, гэтая палітыка будзе працягвацца і далей, але эфектыўнасць выкарыстання гэтых рэсурсаў цяпер выходзіць на першы план», — -сказаў Дзмітрый Крутой. Ён дадаў, што Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці — гэта, без перабольшання, цэнтр сусветнага ўзроўню, які, як пацвярджаюць урачы, і далей працягне выконваць свае важныя функцыі.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын адзначыў, што да рэканструкцыі іншых будынкаў абласнога радзільнага дома будзе прымяняцца дыферэнцыраваны падыход: дзе можна нешта выканаць без праекта, а дзе патрэбен складаны рамонт. «Будзем рухацца, самае важнае — прыняць правільнае рашэнне», — сказаў ён, паведаміўшы, што ў бягучы і капітальны рамонты ўстаноў аховы здароўя вобласці ў апошнія два гады ўкладзена 100 мільёнаў рублёў.
Фота БелТА