Top.Mail.Ru

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінуў 19-гадовы матацыкліст-бяспраўнік

У Кобрынскім раёне ў ДТЗ загінуў 19-гадовы матацыкліст-бяспраўнік, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.



Аварыя здарылася 20 ліпеня каля 23:50. За рулём матацыкла YINXIANG YX150 быў 19-гадовы юнак, які не меў права кіравання транспартным сродкам. На вуліцы Савецкай у аграгарадку Дзівін, паводле папярэдніх звестак, матацыкліст не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на абочыну, дзе ўрэзаўся ў агароджу, а потым — у светлавую апору.

Вадзіцель загінуў на месцы здарэння. Пацярпеў 20-гадовы пасажыр, якога з траўмамі рознай ступені шпіталізавалі.

Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю