Авія-квартал будзе знаходзіцца на мяжы з лясным масівам, паведамляе «Прысталічча». Такую назву ЖК абрана нездарма: на гэтым месцы раней знаходзіўся авіяцыйны музей, які перабазаваўся на аэрадром Ліпкі.
Усяго ў праекце прадугледжана пяць груп будынкаў, па два дамы ў кожнай. Кампазіцыйна яны будуць нагадваць крылы самалётаў, утвараючы трохвугольныя формы. Назвы груп дамоў ствараюць паэтычныя асацыяцыі з небам, палётам і вышынёй:
- Паветраны паток;
- Воблачны атлас;
- Месячнае святло;
- Сонечны блік;
- Касмічны шлях.
У двары групы дамоў дарожкі «абыходзяць» ужо існуючыя дрэвы, утвараючы дынамічны малюнак, падобны на парывы ветру. Паветраную канцэпцыю працягваюць архітэктурныя аб’екты ў выглядзе ветракоў, градыент афарбоўкі навесаў, дзіцячыя каруселі і аблачыны-спружынкі.
У паркінгу Авія-квартала будзе размешчаны супермаркет. Забудоўшчык паведаміў і дату здачы дома 14.9 — 4 квартал 2026 года.