Top.Mail.Ru
280

«У кожнага свой творчы почырк». Святочны парад аркестраў прадставілі на сцэне Белдзяржфілармоніі

Святочны парад аркестраў прапанавалі на сцэне Белдзяржфілармоніі, паведамляе БелТА.



Як расказаў мастацкі кіраўнік праекта, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў, яны запрасілі ў храм класічнай музыкі духавыя аркестры трох навучальных устаноў: Акадэміі музыкі, каледжа імя М.І. Глінкі і Універсітэта культуры і мастацтваў.

«Адкрываем канцэрт мы святочнай уверцюрай Д.Шастаковіча, выкананай сумесна з духавымі аркестрамі. Потым цалкам уступаем студэнцкім аркестрам месца. Кожны з іх мае ўласнае аблічча і свой творчы почырк», — дадаў Аляксандр Анісімаў.

Паводле яго слоў, канцэрт праводзіцца сумесна з Беларускім фондам міру. Таму 8 мая ў Белдзяржфілармонію з’ехаліся маладыя прадстаўнікі фонду, ветэраны з Віцебска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Гродна, Баранавіч, Маладзечна. Праграма будзе прадстаўляць цікавасць і для мінчан, і для гасцей сталіцы.

«Кожны з аркестраў падрыхтаваў невялікую праграму. У канцы будзе прадстаўлена выступленне нашага аркестра, які сыграе класічную музыку: пачынаем з уверцюры Глінкі „Руслан і Людміла“. Таксама прагучаць песні ваенных гадоў у выкананні майстроў-вакалістаў Ірыны Крыкуновай і Ігара Задарожнага, раманс Свірыдава „Мяцеліца“. Фінальную ўрачыстую уверцюру „1812 год“ Пятра Чайкоўскага аркестры выканаюць разам. Такое свята мы хочам арганізаваць нашым гасцям», — рэзюмаваў мастацкі кіраўнік праекта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю