Top.Mail.Ru
156

У краіне складваецца няпростая сітуацыя з дарожным траўматызмам

Рэакцыя будзе хуткай, пакаранне — жорсткім.


У краіне складваецца няпростая сітуацыя з дарожным траўматызмам. У сувязі з гэтым інспектары ДАІ працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Арыенцір — на выяўленне і спыненне грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху ўсімі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, прынцыповую адзнаку іх дзеянняў.

«З пачатку года за стварэнне аварыйнай сітуацыі, якая прадстаўляе пагрозу для пешаходаў, незахаванне ўстаноўленай хуткасці і правілаў абгону больш за 10 тысяч вадзіцеляў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, — праінфармаваў Начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Віктар РОТЧАНКАЎ. — Да адказнасці прыцягнуты звыш пяці тысяч чалавек за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, 20 тысяч бяспраўнікаў».

Па словах Віктара Ротчанкава, у органаў унутраных спраў дастаткова сіл і сродкаў для выяўлення і спынення правапарушэнняў. «Акрамя ажыццяўлення кантролю з прымяненнем новых тэхналогій непасрэдна на дарогах, пастаянна адсочваецца інфармацыя на інтэрнэт-рэсурсах, актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, — удакладніў ён. — Адказнасці пазбегнуць не атрымаецца!»

Вераніка КАНЮТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю