Top.Mail.Ru

У Крамлі заклікалі замацаваць дакументальна, што НАТА не будзе пашырацца на ўсход

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў указаў на неабходнасць дакументальнага афармлення таго, што НАТА не будзе пашырацца на ўсход. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Паводле яго, Расіі ўжо абяцалі, што НАТА не будзе пашырацца на ўсход. «Гэта было ў часы яшчэ Гарбачова, Ельцына. Пасля гэтага НАТА пяць ці шэсць разоў пашыралася на ўсход. Таму, вядома, за такімі важнымі для нас словамі (вуснымі запэўненнямі аб непашырэнні. — Заўв. БелТА) павінны стаяць дзеянні па, уласна, дакументальным афармленні непашырэння НАТА», — адзначыў Пяскоў. 

Прадстаўнік Крамля таксама сказаў, што еўрапейскія краіны спрабуюць дэманстраваць настрой на мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту, але адначасова заяўляюць аб падрыхтоўцы ваеннага кантынгенту для размяшчэння ва Украіне. «Іх дзеянні і заявы вельмі супярэчлівыя. Яны, з аднаго боку, вербальна спрабуюць з апошніх сіл дэманстраваць нейкі настрой да міру, але адначасова ў першы дзень перагавораў у Абу-Дабі яны робяць заяву аб тым, што рыхтуюць кантынгент да размяшчэння ва Украіне, што будзе азначаць далейшы працяг вайны, прычым у больш шырокіх маштабах», — указаў Пяскоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю