Top.Mail.Ru
72

У красавіку ў сталіцы праходзіць маштабны сацыяльны праект «Белая Русь — за здаровую Беларусь!»

Марафон здароўя

Цягам месяца можна будзе скарыстацца паслугамі спецыялістаў без запісу ў паліклініку, паўдзельнічаць у пазітыўным правядзенні вольнага часу, паўдзельнічаць у спартыўных святах, марафонах здароўя, валанцёрскіх акцыях. У праекце возьмуць удзел не менш за 100 тысяч чалавек — ад школьнікаў да людзей сталага веку. Праект аб'яднае намаганні грамадскіх актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», педагогаў, медыкаў і спачатку пройдзе ў сталіцы, а потым, магчыма, будзе распаўсюджаны на ўсю краіну.

У нашай дзяржаве здароўю жыхароў, развіццю сістэмы аховы здароўя ўдзяляецца вялікая ўвага.

— Неаднаразова Прэзідэнт падкрэсліваў, што самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіне, — людзі. А ў людзей самае каштоўнае — гэта, вядома, здароўе. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» разглядае абарону здароўя беларусаў як адзін з прыярытэтаў сваёй дзейнасці, які замацаваны і ў статутных, і ў праграмных дакументах аб'яднання, — адзначыў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Андрэй БАСАК.

У шэрагах грамадскага аб'яднання, якое налічвае 260 тысяч грамадзян, больш за 10 % работнікаў медыцынскай сферы, і многія ініцыятывы паступаюць менавіта ад іх.

Адна з самых яркіх акцый, якая рэалізуецца з 2024-га сумесна з РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, — «Белая Русь. Родная кроў». Сутнасць яе ў тым, каб прыцягнуць членаў грамадскага аб'яднання і іншых неабыякавых людзей да здачы крыві. За 2 гады акцыі зафіксавана больш за 9 тысяч данацый. Пры гэтым большасць удзельнікаў адмаўляецца ад грашовай кампенсацыі, якая прадугледжана дзяржавай.

— Дзейнасць грамадскага аб'яднання накіравана на тое, каб здаровы лад жыцця стаў неад'емнай часткай грамадзянскай пазіцыі нашых людзей, кожнага беларуса. 

І мы, як арганізацыя, ствараем умовы, у якіх клопат аб сваім здароўі ўспрымаецца як унёсак у нацыянальную бяспеку і далейшае ўстойлівае развіццё нашай дзяржавы, — рэзюмаваў Андрэй Басак.

Як звярнуў увагу старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый ГОРБІЧ, асноўнай прычынай смяротнасці і інваліднасці на сёння застаюцца сардэчна-сасудзістыя захворванні, анкалагічныя хваробы, цукровы дыябет. Сучасныя інфармаванні і скрынінгі ў рамках акцыі дазволяць выявіць рызыкі гэтых захворванняў на ранніх стадыях.

У фармаце праекта «Белая Русь — за здаровую Беларусь!» сем блокаў: медыцынскі, дэмаграфічны, спартыўны, адукацыйны, экалагічны, інфармацыйны і прафарыентацыйны. У яго рэалізацыі паўдзельнічаюць органы мясцовай выканаўчай улады, дэпутацкі корпус розных узроўняў, мясцовыя органы самакіравання, грамадскія аб'яднанні, СМІ.

Запланавана правядзенне больш за чатыры дзясяткі мерапрыемстваў, якія стартуюць 2 красавіка. Цэнтральны раён сталіцы правядзе трэнінг для жанчын да 35 гадоў «Жаночае здароўе» з удзелам спікераў з РНПЦ «Маці і дзіця». Гандлёвы цэнтр «Palazzo» ініцыяваў творчы праект «Арт прастора», запрасіўшы спецыялістаў падлеткавага аддзялення Мінскага гарадскога наркалагічнага цэнтра для дыягностыкі выкарыстання вэйпаў і правядзення анкетавання сярод моладзі.

Першамайскі раён 7 красавіка прапануе прыйсці на кансультацыю да ўрача-анколага з гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра па раннім выяўленні злаякасных новаўтварэнняў на скуры. Партызанскі раён правядзе акцыю «Будучыня Беларусі ў руках маці», дзе выступіць урач Мінскага абласнога клінічнага радзільнага дома. У рамках праекта «Жаночыя твары сталіцы», які ўжо стартаваў, у «Першым Нацыянальным гандлёвым доме» пройдзе сустрэча «Жанчыны аб здароўі».

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю