Top.Mail.Ru
147

У Краснапольскім раёне пры валцы лесу загінуў работнік

У Краснапольскім раёне пры валцы лесу загінуў работнік. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.



Трагічны інцыдэнт адбыўся днём 14 мая. Як паведамілі ў СК, 30-гадовы жыхар Краснаполля разам з іншымі вальшчыкамі займаўся прарэджваннем лесу. Спілаванае мужчынам дрэва ўпала на іншае, якім і прыціснула яго калегу — 35-гадовага жыхара райцэнтра. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Краснапольскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. Выяўляюцца абставіны здарэння. Асаблівую ўвагу следчыя надаюць прычынам і ўмовам, якія спрыялі гібелі вальшчыка лесу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю