Top.Mail.Ru
1432

У Краснапольскім раёне сям’ю з двума дзецьмі выратаваў пажарны апавяшчальнік

У Краснапольскім раёне сям’ю з чатырох чалавек, уключаючы дваіх малалетніх дзяцей, выратаваў пажарны апавяшчальнік, паведамляе БелТА.



«15 верасня ў 19.30 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Князеўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны гаспадар 1985 года нараджэння, які пры самастойным тушэнні пажару атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны, яго жонка 1992 нараджэння і двое іх малалетніх дзяцей», — адзначылі ў МНС. 

Прычына пажару высвятляецца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю