Top.Mail.Ru

У Крэўскім замку распачаўся новы этап даследаванняў і рэстаўрацыі

Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча ў супрацоўніцтве з ААТ «Белрэстаўрацыя» прыступіла да новага этапу даследаванняў замка.


Задачы сезону: знайсці сляды замкавага маста і трасіроўкі замкавых роваў, бо па праекту рэстаўрацыі прадугледжана аднаўленне двух мастоў і роваў з двух бакоў.

За сценамі замку быў выяўлены сметнік часоў Першай сусветнай вайны — шэраг бутэлек тых часоў. Сярод іх — бутэлькі з кляймом фабрыкі Гартвіга Кантаровіча ў Познані.

Шэраг камянёў пад гатычнай аркай дазваляе вызначыць узровень пратоку вады ў замак. Праз гэтую арку вада з вадаёмаў вакол замка трапляла ў стаў, што знаходзіўся на дзядзінцы замка. Вызначаны параметры рова, які падыходзіў пад сцены замка на адлегласці 4-4,5 м.

Наперадзе экспедыцыю чакае выбарка завалу ў Княскай вежы з мэтаю падрыхтоўкі праекту яе рэканструкцыі. Мы ўжо ведаем, што там знаходзяцца невядомыя архітэктурныя канструкцыі і фрагменты фрэсак замка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю