Падчас расчысткі ніжніх ярусаў абліцоўкі ўнутранай прасторы вежы даследчыкі выявілі цэглу, на якой захаваліся сляды пальцаў майстроў — будаўнікоў Княжацкай вежы першай паловы XIV стагоддзя. Старажытныя майстры перад будаўніцтвам фарміравалі партыі цаглін. Перад абпалам вырабы вымалі з драўляных формаў, гліна пры гэтым захоўвала сваю пластычнасць, таму на ёй заставаліся сляды пальцаў.
У планах археолагаў — зняць копіі адбіткаў і атрымаць па магчымасці дэрматагліфічную інфармацыю пра ўзрост майстроў, якія бралі ўдзел у будаўніцтве. Але галоўная задача — разам з рэстаўратарамі захаваць адбіткі для далейшага экспанавання ў інтэр’еры абноўленай вежы Крэўскага замка.
Таксама ў галоўнай вежы былі выяўлены фрэскі з каларыстыкай, якую называюць «колеры зямлі», — гэта пігменты, якія можна здабыць у нас (чырвоная охра, белы і чорны колеры). Фрагменты фрэсак маюць геаметрычны арнамент, у тым ліку меандр, які прыйшоў да нас праз Візантыю са Старажытнай Грэцыі.
Яшчэ адна знаходка археолагаў — фрагмент фрэскі антрапаморфнага характару з выявай часткі цела чалавека, а дакладней — далоні. Параметры малюнка дазваляюць аднавіць памеры фігуры чалавека, намаляванай на фрэсцы. На ёй таксама бачны сляды зялёнага пігмента, рэдкага для роспісу Крэўскага замка.
У Крэўскім замку знайшлі новыя фрэскі
29.11.2026 | 20:30
Археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі разам са спецыялістамі «Белрэстаўрацыі» праводзіць разбор завалаў цокальнага яруса вежы Крэўскага замка. Пра гэта БелТА паведамілі ва ўстанове.