Top.Mail.Ru

Адкрыўся прэс-цэнтр ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Падчас адкрыцця прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХХХV Міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзел прынялі міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Героеў, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Гуйда, старшыня камісіі Парламенцкага сходу па культуры, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскага грамадства, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Казакоў, першы сакратар ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.


Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук адзначыў, што ўжо не ўпершыню ўдзельнічае ў фестывалі, а ў якасці журналіста прыехаў сюды ў 2000 годзе. Сёлета падзеі «Славянскага базару» ўжо па традыцыі будуць асвятляць не толькі карэспандэнты вядучых рэспубліканскіх, замежных і рэгіянальных СМІ, але і прадстаўнікі блогасферы. «Расце кагорта блогераў, — адзначыў кіраўнік Мінінфарма. — У іх вялікая аўдыторыя, яны робяць гэта ад душы. Самаму малодшаму — 8 гадоў, паспрабуйце ўгнацца. Гэта выдатна, што фестываль выклікае цікавасць ва ўсіх».

Дзмітрый Жук падкрэсліў, што перад журналістамі на віцебскім форуме мастацтваў стаіць важная задача: «Гэта наша адказнасць за „рэха“ ад гэтага цудоўнага свята. Калі аб нейкай падзеі не расказалі журналісты, у грамадскім жыцці яго няма. Адпаведна, успамінаў аб ім не застанецца. Гэта вялікая адказнасць у нашай прафесіі. Выконвайце сваю работу сумленна, захоплена, каб нашым гледачам, слухачам і чытачам было вельмі цікава даведвацца аб фестывалі».


У рамках прэс-канферэнцыі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі прадстаўнікам СМІ за лепшае асвятленне фестывалю.

Лізавета КРУПЯНЬКОВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю