Top.Mail.Ru
225

У Крычаве маленькая дзяўчынка гуляла з запальнічкай

На ёй загарэлася вопратка.

Мама тым часам ненадоўга адлучылася. Няшчасны выпадак адбыўся 6 чэрвеня з трохгадовай дзяўчынкай у Крычаве, паведамілі ў Следчым камітэце.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця знаходзілася дома з мамай. Ненадоўга жанчына выйшла на вуліцу, а дачка глядзела тэлевізар.

Пакуль нікога з дарослых не было, дзяўчынка зайшла на кухню, забралася на крэсла і дастала электразапальнічку. Пасля чаго вярнулася з ёй у пакой.

Падчас гульні з прыборам узнікла іскра, якая маментальна падпаліла сінтэтычную майку на дзіцяці.
Цяпер дзяўчынка ў бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як сярэдняй ступені цяжкасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю