Парламент Кыргызстана зацвердзіў дату наступных выбараў прэзідэнта, якія адбудуцца ў 2027 годзе, паведамляе БелТА.
«Дэпутаты разгледзелі і прынялі праект пастановы „Аб прызначэнні выбараў прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі“, — заявіў прадстаўнік прэс-службы вышэйшага заканадаўчага органа краіны. — Чарговыя выбары прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі праводзяцца ў чацвёртую сераду студзеня года, у якім заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта».
Такім чынам, чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Кыргызстане пройдуць 27 студзеня 2027 года.