Top.Mail.Ru

У Лагойскім раёне ратавальнікі знайшлі ў лесе пенсіянера, які заблукаў, дапамог квадракоптэр

У Лагойскім раёне ратавальнікі з дапамогай квадракоптара знайшлі пажылога мужчыну, які заблукаў у лесе, паведамілі БелТА ў МНС.



Увечары 11 ліпеня ў службу МНС паступіла паведамленне: як мяркуецца, у лясным масіве паблізу пасёлка Чарняхоўскі заблукаў пенсіянер.

Высветлілася, што каля 15.00 мужчына адправіўся ў лес. Тэлефона ў яго з сабой не было, таму звязацца з ім не ўдавалася.

Ратавальнікі аператыўна прыступілі да пошукавых мерапрыемстваў. У 00.04 работнікі ГААСУ «Авіяцыя» МНС з дапамогай квадракоптара выявілі страчанага вяскоўца ў лясным масіве. 

Пенсіянера агледзелі медыкі, у шпіталізацыі ён не меў патрэбы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю