Латвійская асацыяцыя ў падтрымку школ з навучаннем на рускай мове (ЛАШОР) прыняла заяву «За свабодны выбар мовы адукацыі!» і правядзе 28 жніўня каля будынка Сейма пікет, паведамляюць латвійскія СМІ. Расказала БелТА.
На пікет заяўленыя лозунгі «Вучыцца на роднай мове!», «За свабодны выбар мовы адукацыі!», «Прыняць Закон аб школах нацыянальных меншасцяў!» і інш.
Кіраўнік праўлення ЛАШОР Ігар Піменаў падкрэсліў, што арганізацыя мае на мэце прыцягнуць увагу ў Латвіі да патрэбы ў школьным навучанні на рускай мове і аб’яднаць яго прыхільнікаў.
«Не толькі дзяржава, але і сем’і, бацькі як заказчыкі адукацыі павінны вызначаць, на якой мове вучыцца дзецям. Дэмакратыя прадугледжвае эфектыўнае выкананне правоў нацыянальных меншасцяў», — адзначаецца ў заяве ЛАШОР. Там адзначылі, што міжнародная экспертыза адназначна выступае на карысць школьнага навучання дзяцей з сем’яў нацыянальных меншасцяў пераважна на роднай мове.
Каля 37% жыхароў Латвіі гавораць дома на рускай мове, і, як падкрэслівае ЛАШОР, у іх ёсць усе падставы патрабаваць, каб дзяржава за кошт іх падаткаў і пры ўмове дастатковага попыту забяспечыла навучанне на гэтай мове.