Top.Mail.Ru

У Латвіі ўступіла ў сілу забарона на ўвоз кніг і цацак з Беларусі і Расіі

У Латвіі з 1 верасня ўступіла ў сілу раней анансаваная забарона на ўвоз шэрага тавараў з Беларусі і Расіі, перадае БелТА.



«Забарона распаўсюджваецца на друкаваныя кнігі, газеты і іншую друкаваную прадукцыю, адзенне, іншыя гатовыя тэкстыльныя вырабы, абутак, галаўныя ўборы, а таксама цацкі, гульні і спартыўнае абсталяванне», — адзначаецца ў паведамленні.

Забарона ў тым ліку закране тавары расійскай і беларускай вытворчасці, якія ўвозяцца ў Латвію праз трэція краіны.

Мэтай забароны ў прэс-службе назвалі «абарону інтарэсаў бяспекі Латвіі», а таксама «скарачэнне магчымасцей Расіі і Беларусі атрымліваць даход ад экспарту тавараў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю