Top.Mail.Ru

У Лаяне актыўна развіваюць фармат «народнага турызму»

Індустрыя забяспечыла занятасць звыш 30 тысяч чалавек.


У старажытным горадзе Лаян, які знаходзіцца ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), турыстычны сектар імкліва набірае абароты, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Мясцовыя ўлады актыўна развіваюць фармат «народнага турызму», стварыўшы больш за 50 культурных пляцовак і арганізаваўшы звыш 100 тэматычных імпрэз. Згодна са статыстыкай, колькасць магазінаў, якія прапануюць традыцыйныя кітайскія касцюмы ханьфу, вырасла з 18 да 1360, а колькасць гасцявых дамоў — з 13 да 937. 

Турыстычная індустрыя забяспечыла занятасць звыш 30 тысяч чалавек, павялічыўшы іх сярэднямесячны даход на 3 тысячы юаняў. Сёлета за першае паўгоддзе Лаян прыняў каля 20,5 мільёна турыстаў, што прынесла гораду даход у памеры звыш 15,3 млрд юаняў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю