Top.Mail.Ru

У Лаяне праходзіць фестываль півоняў

У горадзе Лаян, што ў правінцыі Хэнань, праходзіць 42-гі Кітайскі фестываль півоняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Асноўныя мерапрыемствы пройдуць да сярэдзіны красавіка, а палюбавацца квітнеючымі півонямі можна будзе на працягу ўсяго месяца. У рамках фестывалю гасцей чакаюць 10 асноўных і 35 спадарожных мерапрыемстваў. Арганізатары падрыхтавалі музычныя выступленні з выкарыстаннем традыцыйных інструментаў, прэзентацыі культуры ханьфу, а таксама разнастайныя актыўнасці на адкрытым паветры.

Акрамя таго, у Лаяне добраўпарадкавана дзевяць спецыяльных зон для начных забаў: турыстычныя прагулкі, культурныя мерапрыемствы, гастранамічныя пляцоўкі, крамы і многае іншае. Гэта робіць начное жыццё горада яркім і насычаным, спрыяючы развіццю эканомікі начнога спажывання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю