Іх культываванне пачалося ў часы дынастыі Суй.
Горад Лаян, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), здаўна славіцца сваімі дрэвападобнымі півонямі, якія лічацца каралямі сярод кветак у Паднябеснай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Умераны клімат з выразна выяўленымі сезонамі і ўрадлівая глеба робяць Лаян ідэальным месцам для вырошчвання дрэвападобных півоняў. Іх маштабнае культываванне пачалося тут у часы дынастыі Суй (581-618 гг.).
За тысячагоддзі ў Лаяне склалася ўнікальная калекцыя сартоў півоняў — сёння яна налічвае больш за 1400 разнавіднасцяў. Мясцовы Нацыянальны сад, які служыць генетычным банкам гэтага віду раслін, сабраў 1365 сартоў з усяго Кітая і свету.
У Лаяне вырошчваюць півоні дзевяці асноўных каляровых адценняў, у тым ліку чырвонага, белага, жоўтага, ружовага, фіялетавага, зялёнага, чорнага, сіняга і камбінаванага. Кожную вясну, калі адначасова распускаюцца рознакаляровыя півоні, Лаян ператвараецца ў сапраўднае кветкавае царства.
Сёння дрэвападобныя півоні не толькі цешаць вока, але і прыносяць практычную карысць: корань выкарыстоўваецца ў медыцыне, кветкі — для чаю (аб’ёмы вытворчасці дасягаюць 3 млн. кветак у год), а таксама для прыгатавання прысмакаў, алеяў і нават віна.