У Лідзе 14-гадовы хлопец абстраляў кіёск з пнеўматычнага пісталета. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Як расказалі ў ведамстве, сямікласнік адной з школ райцэнтра ўзяў без дазволу бацькаў пнеўматычны пісталет. Гуляючы ўвечары з сябрамі, падлетак вырашыў паказаць магчымасці зброі: стрэліў у бок гандлёвага пункта і пашкодзіў ралету і шкло кіёска. Шкода склала больш за 1 тыс. рублёў. Уладальнік кіёска паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.
Праз некалькі дзён супрацоўнік ІСН Лідскага РАУС звярнуў увагу на кампанію хлопцаў каля гарадскога парку. У нейкі момант адзін з падлеткаў дастаў пісталет і выстрэліў у паветра. Інспектар затрымаў хулігана. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку райаддзела высветлілі, што менавіта ён абстраляў кіёск. Хуліганскім дзеянням падлетка дадзена прававая ацэнка.