Ратавальнікі патушылі пажар на міні-рынку ў Лідзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Раніцай 8 лістапада відавочца паведаміў ратавальнікам пра пажар на вул. Тухачэўскага. Да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС гарэла 14 гандлёвых павільёнаў. Унутры нікога не было.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працавалі 6 адзінак тэхнікі МНС.
Прычына здарэння высвятляецца.