Вось і сёлета Інстытут мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ладзіць у сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2026 годзе канферэнцыю «Лідскія чытанні». Гэты навукова-творчы праект прысвечаны Дню беларускага пісьменства ў Лідзе і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 6 верасня (пачатак у 9.15) у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі збяруцца вядучыя навукоўцы НАН Беларусі, ВНУ краіны, краязнаўцы, даследчыкі даўніны з Ліды і Лідскага раёна.
— Ужо складзена шырокая праграма канферэнцыі, — каменціруе падзею дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў. — Спадзяюся, што атрымаецца даволі грунтоўная гістарычная, краязнаўчая размова. А па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў. Такое выданне, несумненна, увойдзе ў бібліятэку крыніцазнаўства па гісторыі Ліды і Лідскага раёна, паспрыяе выкладанню гісторыі, літаратуры ў школах і гімназіях. І магчыма, што некага з юных лідчан падштурхне да сурёзных заняткаў гісторыяй роднага краю.
Мікола БЕРЛЕЖ